11 жніўня 2016 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Пятра Кузьміча Раіны (1921–1994), пратаіярэя, удзельніка вызвалення Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Пётр Кузьміч Раіна нарадзіўся 11 жніўня 1921 года ў г. Давыд-Гарадку Столінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці). Яго бацька, Кузьма (Косьма, Косма) Пятровіч Раіна (1898–1971), служыў настаяцелем царквы, быў патомным праваслаўным святаром. Дзед плаваў на расійскіх ваенных караблях і памёр ад ран, атрыманых у бітве пры Порт-Артуры. У сям’і было сямёра дзяцей. З малых гадоў Пётр меў намер у сане святара служыць Богу і людзям.
Пётр Раіна закончыў Варшаўскі метрапалітальны інтэрнат, адначасова вучыўся ў свецкай гімназіі імя А. Міцкевіча. Быў на канікулах у в. Хойна Пінскага павета (цяпер Пінскага раёна), дзе тады бацька служыў настаяцелем Свята-Васкрасенскай царквы (пабудавана ў 1872 г.), у гэты час пачалася Другая сусветная вайна.
17 жніўня 2017 г. – 95 гадоў з дня нараджэння Лідзіі Аляксееўны Абухавай (1922–1991), рускай савецкай пісьменніцы
Лідзія Аляксееўна Абухава нарадзілася 17 жніўня 1922 года ў г. Кутаiсi (Грузiя) у сям’і рускіх акцёраў. Пасля смерці бацькі была ўдачораная айчымам, афіцэрам-пагранічнікам. З-за пастаянных пераездаў сям’і вучылася ў розных школах. Жыла на Каўказе, Украіне, у Сярэдняй Азіі, Паволжы і Беларусі (Рэчыца, Жлобін, Мінск, Віцебск).
2016 г. – 80 гадоў з часу адкрыцця Давыд-Гарадоцкага гарадзішча, помніка археалогіі ХІІ ст. (1936; Столінскі раён)
У мястэчку Давыд-Гарадок Столінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) 6 мая 1936 года ўспыхнуў вялікі пажар. Згарэла драўляная Васкрасенская царква, якая з пачатку ХІХ ст. стаяла на Замкавай гары на беразе ракі Гарынь, і больш за 100 дамоў.
6 ліпеня 2013 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Антона Антонавіча Плаўчанкі (1913–1979), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, педагога
Антон Антонавіч Плаўчанка нарадзіўся 6 ліпеня 1913 года ў горадзе Віндава Курляндскай губерні (цяпер г. Вентспілс у Латвіі) у сям’і рабочага. У 1938 годзе Антон Плаўчанка закончыў Полацкае педагагічнае вучылішча.
22 кастрычніка 2015 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Кандратавіча Казёлкі (1915–1991), самадзейнага майстра-разьбяра па дрэве, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР (1957)
Канстанцін Кандратавіч Казёлка нарадзіўся 22 кастрычніка 1915 года на ст. Калінкавічы Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер горад у Гомельскай вобласці). Калі наблізіўся фронт Першай сусветнай вайны, яго бацька, Кандрат Казёлка, каваль з Давыд-Гарадка, з цяжарнай жонкай Марыяй Рыгораўнай і пяцігадовай дачкой рушылі ў бежанцы. Потым Казёлкі дабраліся да Кіева, дзе бацька ўладкаваўся матросам ў параходнае таварыства. Марыя Рыгораўна памерла праз два гады, бацька зноў ажаніўся і дзяцей выхоўвала мачыха.
18 кастрычніка 2016 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Уладзіміравіча Шэлехава (1926–2015), педагога, гісторыка, краязнаўца
Міхаіл Уладзіміравіч Шэлехаў нарадзіўся 18 кастрычніка 1926 года ў вёсцы Бахаравічы Рудзенскага (цяпер Пухавіцкага) раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька быў адным з арганізатараў мясцовага калгаса, старшынёй сельсавета, загінуў на фронце ў 1944 годзе. Маці выхоўвала чатырох сыноў, Міхаіл – старэйшы. Да вайны закончыў сем класаў сярэдняй школы ў Дудутках.
2015 г. – 185 гадоў з часу заснавання суднабудаўнічай верфі ў г. Давыд-Гарадку Столінскага раёна (1830)
У глыбінцы Беларускага Палесся, у мястэчку Давыд-Гарадок Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер горад Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у 1830 годзе была створана суднабудаўнічая верф. Тут на рацэ Гарынь на прамысловай аснове выраблялі драўляныя вёсельна-парусныя судны рачнога кабатажу грузападымальнасцю 30–60 тон, якія выкарыстоўваліся для перавозкі грузаў па рэках і каналах Палесся. Уладальнікам верфі была кампанія мясцовых купцоў.
2014 г. – 60 гадоў з дня нараджэння (1954 - ?) Алеся (Аляксандра Пятровіча) Шаўцова, пісьменніка
Нарадзіўся Аляксандр Пятровіч Шаўцоў у 1954 годзе ў горадзе Давыд-Гарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
13 ліпеня 2014 г. – 65 гадоў з дня нараджэння (1949) Анатоля Аляксандравіча Концуба, мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кераміка), жывапісца, заслужанага работніка народнай адукацыі Беларусі
Анатоль Аляксандравіч Концуб нарадзіўся 13 ліпеня 1949 года ў вёсцы Колкі Мярлінскага сельскага Савета Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці).
4 чэрвеня 2014 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Анатоля Пятровіча Сакалова (1949), мастака
Анатоль Пятровіч Сакалоў нарадзіўся 4 чэрвеня 1949 года ў г. Давыд-Гарадку Пінскай вобласці (цяпер у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці).